Дом па Савецкай вуліцы, 7 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. У будынку размяшчаецца медустанова.
Архітэктура
Цагляны аднапавярховы дом уяўляе сабой складаны ў плане аб’ём з двухсхільным дахам. Вулічны фасад вырашаны плоскасна і расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. У яго дэкоры выкарыстаны прафіляваны карніз, вуглавыя лапаткі. Унутры дом падзелены перагародкамі на шэраг пакояў. Уваход з боку двара.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Савецкая вуліца (Пінск)