Дом па вуліцы Іркуцка-Пінскай Дывізіі, 8/13 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з Савецкай вуліцай. Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Дом выкарыстоўваецца гандлёвай установай.
Архітэктура Двухпавярховы цагляны будынак з планам, блізкім да прамавугольніка, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Фасады аформлены карнізамі, філёнгамі, рустам. Лучковыя вокны аздоблены фігурнымі ліштвамі з сандрыкамі. Падзелены на гандлёвую і жылую часткі з самастойнымі ўваходамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Савецкая вуліца (Пінск) Катэгорыя:вуліца Іркуцка-Пінскай Дывізіі (Пінск)