Нурые Улвіе Меўлан Джывелек (; 1893 — 9 красавіка 1964, Кырыкхан, Турцыя) — турэцкая абаронца правоў жанчын, суфражыстка, журналістка і заснавальніца першага фемінісцкага жаночага часопіса і арганізацыі па абароне правоў мусульманскіх жанчын у Турцыі. Часопіс ўпершыню апублікаваў фатаграфію жанчыны-мусульманкі.
Ранняя Біяграфія Нурые Улвіе Едзіч нарадзілася ў 1893 годзе ў сям’і Сафіе Ханым і Махмута Едзіча, хутчэй за ўсё ў мястэчку Хаджывеліоба (Гёнен, Асманская імперыя). Па іншых крыніцах месцам яе нараджэння была Сірыя, а трэція паказваюць на Гёреме ў цэнтральнай Турцыі. Яе бацька быў заняты ў сельскай гаспадарцы. Ён быў чаркескага паходжання, будучы вымушаным пакінуць Паўночны Каўказ пасля заваёвы яго Расійскай імперыяй. З-за фінансавых праблем сям’я стала жыць у галечы і была вымушана адправіць сваю дачку ў палац Йылдыз ва ўзросце шасці гадоў. Там яна расла і вучылася палацавым правілам і манерам, а таксама рэлігіі. Па тагачаснай традыцыі яна выйшла замуж у 13 гадоў, у 1906 годзе. Яе муж, Хулусі-бей, быў прыёмным братам султана і памёр неўзабаве пасля вяселля.
Дзейнасць Выкарыстоўваючы грошы, якія атрымала ў спадчыну ад свайго мужа, яна заснавала часопіс Жаночы свет (), выкарыстоўваючы імя Нурые Улвіе, 4 красавіка 1913 года. 28 мая таго ж года яна стварыла Асманскае Таварыства па абароне правоў жанчын (), з мэтай паляпшэння жаночай адукацыі і працаўладкавання, а таксама правядзення рэформы дрэс-кода. Хоць Асацыяцыя была ў першую чаргу арганізацыяй мусульманскі жанчын, у яе таксама ўваходзілі прадстаўнікі этнічных меншасцяў і еўрапейскія журналісты.
Першапачаткова часопіс выдаваўся штодня. Пасля сотага выпуску ён пачаў выходзіць на штотыднёвай аснове, а пасля 108-га выпуску (каля 7 верасня 1913 года) Нурые Улвіе стала падпісваць свае артыкулы як Улвіе Меўлан, узяўшы прозвішча свайго новага мужа, Рыфата Меўлана, журналіста і палітыка. Сярод персаналу выдання не было ніводнага аўтара-мужчыны, такім чынам Меўлан рэагавала на тое, што мужчыны не давалі жанчынам права ўдзелу ў грамадскай дзейнасці.
У сваіх артыкулах Меўлан дэкларавала выразныя патрабаванні, уключаючы права жанчын на вышэйшую адукацыю, роўную аплату працы для жанчын і мужчын, доступ жанчын да дзяржаўных пасадаў, а таксама сцвярджала, што паляпшэнне жыцця жанчын таксама прывядзе да паляпшэння жыцця грамадства ў цэлым. Яна таксама выступала за нашэнне хусткі замест хіджаба, за роўныя правы палоў у шлюбе і асуджала практыку ўладкавання шлюбаў. У выніку сваёй кампаніі турэцкія жанчыны дамагліся поспехаў: так у 1913 годзе сем жанчын былі наняты ў тэлефонную кампанію, а ў 1914 годзе Інас Дарульфюнуну адкрыў курсы для жанчын у галіне навукі і літаратуры ў Стамбуле. З 1913 па 1914 год таксама выходзіла французскае выданне Жаночага свету, што было накіравана на пашырэнне дыялогу паміж еўрапейскімі феміністкамі і членамі Асацыяцыі.
Меўлан кіравала Жаночым светам да 1921 года. Падчас Вайны за незалежнасць Турцыі яе муж, які быў прыхільнікам курдскай незалежнасці, увайшоў у лік 150 непажаданых персон у Турцыі і быў высланы з краіны па заканчэнні вайны ў 1923 годзе. У 1927 годзе Меўлан развялася з ім і пачала ўтрымліваць дом-інтэрнат для навучэнцаў. У 1931 годзе яна выйшла замуж за студэнта-медыка, Алі Мухарэама Джывелека з Антыёхіі, які жыў з ёй у час вучобы на факультэце медыцыны. Пасля завяршэння яго навучання пара пакінула Стамбул і пераехала ў Кырыкхан (правінцыя Хатай).
Джывелек памерла 9 красавіка 1964 года ў Кырыкхане, пахавана на могілках Асры ў Антак’е.
Спадчына Пасля яе смерці яе мужам была заснавана публічная бібліятэка ў 1967 годзе, якая носіць яе імя. Да 2004 годзе бібліятэка захоўвала больш за 9 000 кніг. У Кырыкхане адна з вуліц носіць яе імя, а на могілках, дзе яна пахаваная, яе муж усталяваў фантан у яе памяць. У 1967 годзе на гэтых жа могілках Турэцкі жаночы савет () адкрыў мемарыяльную дошку, прысвечаную ёй.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Суфражысткі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя