Алаверды (груз.: ალავერდის მონასტერი) — кафедральны сабор і манастырскі комплекс блізу аднайменнага сяла ў Кахетыі, Грузія. Уваходзіць у Спіс нерухомых помнікаў нацыянальнага значэння Грузіі.

Гісторыя Раннія часткі манастыра датуюцца VI ст., але сучасны сабор быў пабудаваны ў XI ст. Квірыке III Кахетынскім на рэштках больш старой царквы Святога ГеоргіяAlaverdi Cathedral UNESCO World Heritage Centre.

Новы манастыр быў заснаваны асірыйскім манахам Язэпам Алавердэлі, якія прыйшоў з Антыёхіі і пасяліўся ў вёсцы Алавердзі. Манахі выраблялі ўласнае віно. Склеп датуецца перыядам паміж X і XII стагоддзямі"I Am Wine: Alaverdi Monastery Cellar". Archived from the original on 2012-05-16. Retrieved 2013-01-02..

У мінулым на рэлігійныя святы тут збіралася ад 15 да 20 тысяч чалавек. Пры манастыры пры падтрымцы грузінскіх цароў праводзіўся традыцыйны кірмаш на свята Алавердобаალავერდის მონასტერი (The Alaverdi Monastery). Chakiduli Tkhemebi, Tbilisi, Republic of Georgia: Monastery of Saint John the Baptist. ISBN 978-9941-0-2564-8..

Катэгорыя:Нерухомыя культурныя помнікі нацыянальнага значэння Грузіі Катэгорыя:Саборы Грузіі