HammerFall — гурт са Швецыі, грае ў стылях хэві-метал і паўэр-метал. Заснаваная гітарыстам Оскарам Дран’якам у 1993 годзе, а вядомасці дасягнула пасля прыходу ў 1996-м вакаліста Ёакіма Канса, які стаў другім лідарам гурта. Песні HammerFall у асноўным прысвечаны сярэднявечным рыцарам, бітвам, мужнасці і гераізму. Музыка гурта эвалюцыянавала ад чыстага хуткаснага паўэр-метала на першых двух альбомах да спалучэння гэтага жанру з больш мерным хэві-металам на наступных.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы Glory to the Brave (1997) Legacy of Kings (1998) Renegade (2000) Crimson Thunder (2002) Chapter V: Unbent, Unbowed, Unbroken (2005) Threshold (2006) No Sacrifice, No Victory (2009) Infected (2011) (r)Evolution (2014) Built to Last (2016) Dominion (2019) Hammer of Dawn (2022) Avenge the Fallen (2024)

Катэгорыя:Метал-гурты Швецыі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Выканаўцы Napalm Records