Moonspell — партугальскі метал-гурт, заснаваны ў 1989 годзе. Спачатку гурт граў фолк/блэк-метал, познюю творчасць гурта звычайна характарызуюць як готык-дум-метал. Вакаліст і аўтар тэкстаў гурта Фернанду Рыбейру (парт. Fernando Ribeiro) сам выкарыстоўвае выраз «д’ябальская музыка» («devilish music»).

Moonspell упершыню патрапілі ў партугальскія чарты з альбомам Sin/Pecado, а іх альбом Memorial, які выйшаў у 2006 годзе, у першы ж тыдзень дасягнуў першага месца. Да Moonspell з метал-гуртоў у Партугаліі падобнага поспеху дамагаліся толькі Metallica і Iron Maiden.

Дыскаграфія

Альбомы

Wolfheart (1995) Irreligious (1996) Sin/Pecado (1998) The Butterfly Effect (1999) Darkness and Hope (2001) The Antidote (2003) Memorial (2006) Under Satanæ (2007) Night Eternal (2008) Alpha Noir + Ómega White (2012) Extinct (2015) 1755 (2017) Hermitage (2021)

Зборнікі

Sin/Pecado + Irreligious (2000) Wolfheart/The Butterfly Effect (2001) The Great Silver Eye (2007) Under Satanæ (2007)

Дэмазапісы

Serpent Angel (записано под названием Morbid God; 1992) Anno Satanæ (1993)

Сінглы и міні-альбомы

Wolves From The Fog (EP, 1994) Under the Moonspell (EP, 1994) «Opium» (сінгл, 1996) 2econd Skin (EP, 1997) «Butterfly Effect» (сінгл, 1999) «Nocturna» (сінгл, 2001) «Everything Invaded» (сінгл, 2004) «Finisterra» (сінгл, 2006) «The Last of Us» (сінгл, 2015)

DVD

Lusitanian Metal (2008)

Катэгорыя:Метал-гурты Партугаліі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1989 годзе