Мікіта Васільеў (; нар. , г. Пскоў, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца .
Біяграфія Выхаванец футбольнай школы маскоўскага «Спартака» ў студзені 2012 года ў складзе моладзевай зборнай Расіі U-21 стаў уладальнікам Кубка Садружнасці. Фінальны матч супраць моладзевай зборнай Беларусі U-20 яму давялося прапусціць з-за двух папярэджанняў, якія ён атрымаў у матчах плэй-оф супраць Малдовы і Латвіі. Яго гол латышам быў пераможным і вывеў расіянаў у фінал турніру, аднак жоўтая картка, атрыманая на першай дададзенай арбітрам хвіліне сустрэчы, закрыла паўабаронцу магчымасць згуляць у галоўным матчы турніру. Тым не менш, гэта не перашкодзіла Васільеву стаць лепшым паўабаронцам турніру.
Выступаў за маладзёжную каманду маскоўскага «Спартака», наварасійскі «Чарнаморац», маскоўскае «Тарпеда», «Растоў», «Калугу», навачаркаскі МІТОС, «Алімпіец» з Ніжняга Ноўгарада і іжэўска «Зеніт-Іжэўск». За асноўны склад «Растова» сыграў тры гульні.
У ліпені 2016 года быў на праглядзе ў гродненскім «Нёмане», але ў выніку кантрак не быў падпісаны.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Новарасійск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК МІТОС Новачаркаск Катэгорыя:Ігракі ФК Калуга Катэгорыя:Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад (2007) Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт-Іжэўск Катэгорыя:Ігракі ФК СКА Растоў-на-Доне