Галу́ба — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 23 км, з іх 8 км у Краснапольскім раёнеОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад былой вёскі Асінаўка (за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Рэпішча) Краснапольскага раёна, вусце каля былой вёскі Кліны Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на Чачорскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км ад вытоку.
Літаратура
Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г. Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна