Гільдыя кінаакцёраў ЗША () — прафесійны саюз, які прадстаўляе больш за 120 000 акцёраў, якія працуюць у ЗША. Гільдыя створана ў 1933 годзе з мэтай ліквідацыі эксплуатацыі акцёраў у Галівудзе. Гільдыя займаецца: вядзеннем перамоў і выкананнем калектыўных дагавораў, стварэннем справядлівай сістэмы кампенсацый, ільгот і ўмоў працы для сваіх членаў, захаваннем аўтарскіх правоў.

У 2012 годзе арганізацыя злілася з Амерыканскай федэрацыяй мастакоў тэлебачання і радыё ў новы прафсаюз SAG-AFTRA.

Прэмія З 1995 года ўручае ўласную прэмію Гільдыі кінаакцёраў акцёрам за выбітнае выкананне роляў па розных намінацыях (для кіно і тэлебачання)

Кінанамінацыі Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно Найлепшая жаночая роля Найлепшая мужчынская роля Найлепшая жаночая роля другога плана Найлепшая мужчынская роля другога плана

Тэленамінацыі Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Прафсаюзы ЗША Катэгорыя:Кінематограф ЗША