І́мрэ Ма́дач (; 20 студзеня 1823, в. Альшастрэгава, Каралеўства Венгрыя — 5 кастрычніка 1864, там жа) — венгерскі , і . Аўтар вершаванай філасофскай драмы «Трагедыя чалавека» (1861).
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Альшастрэгава, Каралеўства Венгрыя (цяпер — вёска Долна Стрэгава, Банскабістрыцкі край, Славакія) у 1823 годзе ў дваранскай сям’і. У 1837—1840 гадах вучыўся ў Пешцкім універсітэце. У 1842 годзе здаў экзамен на адваката.
Пасля паражэння Рэвалюцыі 1848—1849 у Венгрыі знаходзіўся ў 1852-53 гадах у турэмным зняволенні. У 1860 годзе быў выбраны дэпутатам у венгерскі Сейм.
Творчасць У 1840 годзе выдаў лірычны зборнік «Lantvirágok» (1840), за якім рушыў услед цэлы шэраг лірычных вершаў і крытычных эцюдаў, пародыя ў вершах «Цывілізатар» (; 1859) і драмы «Jo nev es ereny», «Commodus», «Mária királynő» (1840—1855), «Csák végnapjai» (1843—1861), «Férfi és nő» (1843). У 1860 годзе скончыў працу над «Чалавечай трагедыяй»З энцыклапедычнага слоўніка Ф. А. Бракгаўза і І. А. Ефрона («Трагедыя чалавека»), сваім лепшым творам.
«Трагедыя чалавека» — алегарычная драма ў вершах пра сэнс чалавечага быцця, напісаная пад уплывам трагедыі «Фаўст» І. В. Гётэ і паэмы «Страчаны рай» Дж. Мільтана. Дух пазнання і сумневу Люцыпар, пагружаючы выгнаных з рая Адама і Еву ў гіпнатычны сон, праводзіць іх па розных этапах гісторыі, каб пераканаць у бессэнсоўнасці жыцця і барацьбы; аднак фінал п’есы носіць аптымістычны характар. У рэдагаванні і публікацыі «Трагедыі чалавека» вялікую ролю адыграў Я. Арань.
У сувязі з гэтым творам напісаны трагедыя «Майсей» (, 1860—1861) і гумарыстычны ўрывак «Tündérálom» (1864).
Літаратура
Катэгорыя:Драматургі Венгрыі Катэгорыя:Венгерскамоўныя паэты