Граф Уладзімір Аляксеевіч Бобрынскі (; , Санкт-Пецярбург — , Смела) — буйны цукразаводчык з роду Бобрынскіх, генерал-маёр і сапраўдны тайны саветнік. У 1869—1871 гг. міністр шляхоў зносін Расійскай імперыі.

Біяграфія Малодшы сын шталмайстра графа Аляксея Аляксеевіча Бобрынскага (1800—1868) ад шлюбу з графіняй Соф’яй Аляксандраўнай Самойлавай (1797—1866). Нарадзіўся ў Пецярбургу і быў хрышчоны ў Ісакіеўскім саборы 14 снежня 1824 года, хроснік графа М. А. Самойлава і стацкай дарадчыцы Данец-ЗахаржэўскайЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д. 213. с. 53..

Валодаў разам з братамі непадзеленымі маёнткамі ў Кіеўскай, Курскай, Арлоўскай, Сімбірскай, Тульскай губернях. У 1846 годзе скончыў кандыдатам права юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

паступіў на службу ў Санкт-Пецярбургскае губернскае праўленне ў чыне калежскага сакратара.

зацверджаны на пасаду сакратара 1-га аддзялення губернскага праўлення.  — тытулярны саветнік. прызначаны чыноўнікам адмысловых даручэнняў пры пецярбургскім губернатары. З  — камер-юнкер двара Яго імператарскай вялікасці.

пераведзены ў штат канцылярыі кіеўскага грамадзянскага губернатара.

выбраны кандыдатам на пасаду маршалка дваранства Чаркаскага павета Кіеўскай губерні. зацверджаны на пасаду са звальненнем са штата канцылярыі кіеўскага грамадзянскага губернатара, звольнены з пасады маршалка дваранства.

З  — унтэр-афіцэр Гусарскага генерал-фельдмаршала князя Варшаўскага графа Паскевіча-Эрыванскага палка.

З  — нязменны ардынарац пры галоўнакамандуючым дзеючай арміяй генерал-фельдмаршале І. Ф. Паскевічу. Удзельнічаў у ваенных дзеяннях на Дунаі, у Крыме, у аблозе турэцкай крэпасці Сілістрыі, суправаджаў князя ў Малдову. З  — карнет.

З  — ардынарац камандуючага, генерала ад інфантэрыі князя М. Д. Гарчакова. Удзельнічаў у Крымскай вайне.

узведзены ў флігель-ад’ютанты імператара з пераводам у лейб-гусарскі імператарскі полк. З  — паручнік. З па знаходзіўся ў Кіеўскай губерні для назірання за наборам рэкрутаў.

З па знаходзіўся ў Маскве ў складзе імператарскай світы на каранацыі Аляксандра II. З  — штабс-ротмістр. З па расследаваў беспарадкі паміж студэнтамі ўніверсітэта і афіцэрамі.

З па знаходзіўся ў Пскоўскай і Віцебскай губернях з мэтай злову і вяртання збеглых сялян з будаўніцтва Санкт-Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. адкамандзіраваны ва Уладзімірскую губерню для расследавання справы пра прыгнёт сялян маршалкам дваранства Задаева-Кашанскім. З  — ротмістр.

З па займаўся сялянскімі справамі ў Тульскай губерні. З  — палкоўнік.

У 1863 годзе адкамандзіраваны ў Вільню для кіравання лініяй чыгункі ад Вільні да граніцы Каралеўства Польскага і для яе абароны ад паўстанцаў. Указам Аляксандра II ад прызначаны выканаўцам пасады гродзенскага грамадзянскага губернатара. атрымаў званне генерал-маёра і прызначаны ў світу імператара. Указам Аляксандра II ад , па ўласным прашэнні, звольнены з захаваннем прыдворнага звання.

У 1868 годзе па асабістым даручэнні імператара Аляксандра II праводзіў рэвізію Мікалаеўскай і Маскоўска-Курскай чыгунак. Пасля заканчэння рэвізіі і спынення выяўленых ім злоўжыванняў прызначаны таварышам міністра шляхоў зносін (пры міністры П. П. Мельнікаве) і членам савета Міністэрства шляхоў зносін. З патрабаваннем рэканструкцыі (з мэтай павелічэння грузаабароту хлеба) Маскоўска-Разанскай, Разанска-Казлоўскай і Арлоўска-Віцебскай чыгунак (з асігнаваннем 9 млн рублёў) выступіў супраць дзеянняў міністра П. П. Мельнікава.

З выконваў пасаду міністра з правам прысутнасці ў Дзяржаўным савеце. Падтрымліваў чыгуначную палітыку міністра фінансаў М. Х. Рэйтэрна. У час кіравання ім міністэрствам узмоцнена будаваліся чыгункі канцэсійным спосабам (дазволена будаўніцтва 4 700 вёрст рэйкавых пуцей) Актыўна займаўся пераўтварэннем цэнтральных устаноў міністэрства на галіновых пачатках, прапанаваў засяродзіць рашэнне тэхнічных і фінансавых пытанняў ва Упраўленні чыгунак і Упраўленні шашэйных і водных шляхоў зносін. Прапанаваў стварыць Дарадчы камітэт і Савет міністэрства. Было прынята Часовае палажэнне 1870 года, якое рэгламентавала дзейнасць усіх структур міністэрства.

Унёс прапановы па рэарганізацыі акруг шляхоў зносін. У 1869 годзе быў скліканы Першы з’езд прадстаўнікоў чыгуначных прадпрыемстваў. Лічачы казённую эксплуатацыю чыгунак нізкадаходнай, адстойваў перадачу казённых чыгунак у рукі прыватных кампаній (за 1870—1871 гады перададзена 1 819 вёрст); у выніку яго дзеянняў запазычанасць прыватных кампаній дзяржаўнай казне ў канцы 1871 года склала 174 млн рублёў. Няўдала спрабаваў стварыць сетку вузкакалейных чыгунак. быў звольнены з-за хваробы без захавання членства ў Дзяржаўным савеце.

Пасля адстаўкі з пасады Бобрынскі жыў у Кіеве і мястэчку Смела Чаркаскага павета Кіеўскай губерні, дзе займаўся сельскагаспадарчай дзейнасцю і вядзеннем у буйных памерах цукровай справы, шырока наладжанага яго бацькам. Памёр на 74-м годзе жыцці ў Смеле.

Сям’я У Туле ў 1861 годзе сустрэў Марыю Гаўрыілаўну Брэжневу, дачку вянёўскага купца Гаўрыіла Брэжнева, з якой пражыў у шлюбе ўсяго 3 гады. У іх было двое дзяцей: Емяльян і Пётр. Вядома, што Марыя пасля разводу вярнула прозвішча свайго бацькі, а таксама запісала дзяцей пад гэтым прозвішчам.

Емяльян стаў займацца земляробствам у Разанскай губерні, а Пётр ажаніўся з Еўдакіі Савельевай з павятовага горада Епіфань (Тульская вобласць). У шлюбе ў іх нарадзілася чатыры дзіцяці (Аляксандра, Міхаіл, Варвара і Марыя).

Узнагароды Ордэн Святой Ганны 4 ступені «За адвагу» (1855) Сярэбраны медаль у памяць каранацыі Аляксандра II (1856) Ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені (1868) Ордэн Святой Ганны 1 ступені (1886) Ольдэнбургскі Ордэн Заслуг герцага Пятра-Фрыдрыха-Людвіга 2 ст. камандорскі крыж (1865)

Літаратура

Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Сапраўдныя тайныя саветнікі Катэгорыя:Памерлі ў Чаркаскай вобласці Катэгорыя:Гродзенскія губернатары Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені Катэгорыя:Міністры шляхоў зносін Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі