У́шча () — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.
Даўжыня ракі 82 км. Бярэ пачатак з возера Ушча непадалёк ад чыгуначнай станцыі Забелле (Пустошкінскі раён Пскоўскай вобласці), працякае пераважна ў паўднёвым напрамку праз Вязеўскае ўзвышша і ўпадае ў возера Дрысы з паўднёвага ўсходу, за 1 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Перавоз. На адлегласці 3,2 км рака працякае па мяжы паміж Беларуссю і Расіяй, 4,4 км — па тэрыторыі Беларусі.
Несуднаходная. Па рэках Ушча і Дрыса пралягаюць папулярныя турысцкія маршруты.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Дрысы Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Памежныя рэкі