SMACS J0723.3–7327, таксама вядома як SMACS 0723 — скопішча галактык, якое знаходзіцца на адлегласці 4 млрд. светлавых гадоў, у сузор’і Лятучая Рыба (RA/Dec = 110.8375, −73.4391667). Гэта ўчастак неба, які бачны з паўднёвага паўшар’я Зямлі і часта назіраецца касмічным тэлескопам Хабл і іншымі касмічнымі тэлескопамі ў пошуках глыбокага мінулага. Дадзенае скопішча галактык стала мэтай першай поўнакаляровай выявы касмічнага тэлескопа «Джэймса Уэба», што зроблена камерай блізкага інфрачырвонага дыяпазону NIRCam з уключанымі спектрамі, наяўныя чырвоныя зрушэнні паказваюць на аб'екты узростам 13,1 млрд гадоў. Раней яно назіралася касмічным тэлескопам Хабла ў рамках даследавання паўднёвых масіўных скопішч (MACS), а таксама Планка і Чандра.

Катэгорыя:Скопішчы галактык Катэгорыя:Лятучая Рыба (сузор’е)