Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Брэста. Комплекс будынкаў БрДТУ (1965—1980) размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.
Гісторыя Створаны 1 красавіка 1966 года як Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1989 - Брэсцкі політэхнічны інстытут.
Ва ўніверсітэце падрыхтоўваюць працаўнікоў па тэхнічных спецыяльнасцях: будаўнікі, архітэктары, інжынеры па інфармацыйных тэхналогіях, эканамiсты і інш.
2020—2021 гады
Рэктар Аляксандр Драган, які падтрымаў студэнтаў універсітэта падчас акцый пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 года. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Бахановіч.
28 кастрычніка 2020 года 9 студэнтаў будаўнічага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм былі адлічаны за т.зв. «парушэнне грамадскага парадку». Дакладная запіска пра адлічэнне студэнтаў была падпісана прарэктарам універсітэта Наталляй Ялавой. Адна скарга на незаконнае адлічэнне дайшла да суда.
29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў, да якога ў жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні. Начальніца юрыдычнага аддзела Таццяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўніверсітэта.
Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні. 21 чэрвеня 2021 года рэктар Аляксандр Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму ЛукашэнкіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021.
Рэктары
Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (1966—1980) Леанард Іванавіч Коршун (1980—1995)Вучоныя Беларусі. Коршун, Леанард Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук; механіка ; 1932—1995) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Уладзіслаў Германавіч Фёдараў (1995—2002) Пётр Сцяпанавіч Пойта (2002—2018) Аляксандр Вячаслававіч Драган (23 мая 2018 — 20 кастрычніка 2020) Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (20 кастрычніка 2020 — 17 студзеня 2023) Сяргей Антонавіч Каспяровіч (17 студзеня 2023 — 20 лістапада 2025) Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч (з 15 студзеня 2026)
Склад Архітэктурна-будаўнічы факультэт. З’яўляецца асноўным факультэтам універсітэта. Тут ажыцяўляецца падрыхтоўка прафесійных спецыялістаў для разнастайных галін будаўніцтва. Факультэт рыхтуецца да таго, каб у будучыні выдаваць сваім выпускнікам дыпломы, якія прызнаюцца ў краінах ЕС. Факультэт электронна-інфармацыйных сістэм. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін інфармацыйна-электроннага профілю заходняга рэгіёна Рэспублікі Беларусь. Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі. Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод. Эканамічны факультэт. Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 г. (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага ставіліся да будаўнічаму факультэту. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці: Маркетынг; Сусветная эканоміка; Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; Арганізацыя вытворчасці. З 1995 года нязменным дэканам факультэта з’яўляецца к.т.н., дацэнт Радчук Анатоль Пятровіч. Машынабудаўнічы факультэт. Факультэт займаецца даследаваннямі і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў для галін машынабудаўнічага профілю. Інстытут падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Ваенная кафедра
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Брэста Катэгорыя:1966 год у Брэсце
Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Беларусі