Нью-Ёрк () — штат на паўночным усходзе ЗША, на Атлантычным узбярэжжы, каля мяжы з Канадай, найбуйнейшы ў групе Сярэдне-Атлантычных штатаў. У межах штата знаходзіцца найбуйнейшы горад, эканамічны і палітычны цэнтр краіны — Нью-Ёрк. У склад штата ўваходзіць таксама буйны востраў Лонг-Айленд.
Геаграфія Цэнтр — г. Олбані. Найбуйнейшыя гарады і прамысловыя цэнтры — Нью-Ёрк, Буфала, Рочэстэр, Ёнкерс, Монтак, Пітстаўн. Большая частка тэрыторы занята адгор’ямі Апалачаў, горы Адырондак. На востраве Лонг-Айленд, каля возера Антарыа і ўздоўж ракі Святога Лаўрэнція — нізіны. Клімат умераны, марскі. Сярэднямесячныя тэспературы паветра на нізінах ад 0 °C (студзень) да 23 °C (ліпень). Ападкаў 800—1000 мм за год. Галоўная р. Гудзон, у ніжнім цячэнні даступная марскім суднам. Пад хваёвымі і мяшанымі лясамі каля 25 % тэрыторыі.
Гісторыя На тэрыторыі штата, якую здаўна насялялі індзейскія плямёны іракезаў, першыя еўрапейцы з’явіліся ў 1524 годзе. У 1614 годзе галандцы заснавалі тут гандлёвую факторыю. У 1621 годзе кіраванне гэтай тэрыторыяй атрымала галандская Заходнеіндская кампанія, якая заснавала калонію Новыя Нідэрланды са сталіцай Новы Амстэрдам. У 1664 годзе калонію захапілі англічане і перайменавалі яе і сталіцу ў Нью-Ёрк. У 17 і 18 стагоддзях за валоданне гэтай тэрыторыяй ваявалі англічане і французы, паступова выцясняючы індзейцаў на захад. У час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 гадоў тэрыторыя Нью-Ёрка была ахоплена ваеннымі дзеяннямі, у іх ліку бітва 1777 пад Саратогай, аблога г. Нью-Ёрк. У 1788 годзе Нью-Ёрк ратыфікаваў канстытуцыю ЗША і ўвайшоў у склад федэрацыі як штат-заснавальнік. З 1-й палове 19 стагоддзя пачалося інтэнсіўнае эканамічнае развіццё штата, значны наплыў імігрантаў з Еўропы. Эканоміка Штат займае адно з першых месцаў у ЗША па аб’ёмах прадукцыі апрацоўчай прамысловасці, банкаўскіх укладаў, гандлёвых абаротаў. Галоўныя галіны апрацоўчай прамысловасці: машынабудавальная, у т. л. электратэхнічная, электронная, оптыка-механічная, інструментальная, выраб навуковай апаратуры, авіяракетная, судна- і прыладабудаванне; швейная, паліграфічная, чорная і каляровая металургія, хімічная, нафтаперапрацоўчая, фармацэўтычная, харчовая, гарбарна-абутковая, ювелірная. Выраб спарт. абсталявання і цацак. Здабыча цынкавай і жалезнай руды, будаўнічых матэрыялаў. Лесанарыхтоўкі. Марское рыбалоўства. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу; малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. На востраве Лонг-Айленд вырошчваюць бульбу і агародніну, на ўзбярэжжах азёр Эры і Антарыа — вінаград і фрукты (яблыкі, ігрушы, вішні). Транспарт аўтамабільны, чыгуначны, марскі. Вядомыя асобы Роберт Шэклі Роберт Язэп Тамушанскі Лора Брэніган Фелісіці Хафман Крыстафер Ламберт Р. Мара (1985-) — актрыса Гор Відал Літаратура
Крыніцы