Уліс () — раман ірландскага пісьменніка Джэймса Джойса. Аўтар пісаў яго цягам 1914—1921 гадоў, друкаваўся часткамі ў амерыканскім часопісе «The Little Review» з 1918 па 1920 год і быў выдадзены цалкам у Францыі 2 лютага 1922 года. На Бацькаўшчыне пісьменніка раман пабачыў свет у 1939 годзе. Лічыцца адным з самых незвычайных твораў сусветнай літаратуры. Досыць аб’ёмны раман апісвае адзін дзень (16 чэрвеня 1916 года) ў жыцці дублінскага яўрэя з 8-ай гадзіны раніцы да 2-ой ночы.
Пераклад на беларускую мову Першую частку рамана пераклаў на беларускую мову Ян Максімюк. Кніга выйшла ў 1993 годзе ў Беластоку (ISBN 83-85918-01-9).
Катэгорыя:Літаратура Ірландыі Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Мадэрнізм Катэгорыя:Кнігі 1922 года