Ха́дльгрымюр П’е́турсан (; ) — ісландскі паэт і лютэранскі прапаведнік.
Біяграфія Вырас у Хоўлары, духоўным цэнтры Ісландыі таго часу. Яго бацька быў пляменнікам Гудбрандура Торлаксана.
Адпраўлены працягваць адукацыю ў горад Глюкштат, у Шлезвіг-Гальштэйне, які ў XVII ст. належаў да Дацкай дзяржавы. Тут ён выпадкова пазнаёміўся з будучым ісландскім біскупам Скалхольта Брыньёльфурам Свэйнсанам. Апошні, праходзячы па вуліцы, пачуў праклёны на ісландскай мове ад стомленага цяжкай працай каваля П’етурсана, вырашыў пазнаёміцца з суайчыннікам, а пасля дапамог новаму сябру трапіць на навучанне ў школу святароў у Капенгагене. У 1636 годзе П’етурсан атрымаў заданне дапамагчы ў аднаўленні мовы і рэлігійных ведаў ісландцаў пасля нападу турэцкіх піратаў на Ісландыю ў 1627 годзе. На гэтых занятках паэт пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Гудрыдур Сіманардотыр, удавой, старэйшай за яго на 16 гадоў.
Вядомы і паважаны прапаведнік, П’етурсан — аўтар знакамітых «Псалмоў пакут» — выдаванага твора ісландскай літаратуры, які вытрымаў 60 выданняў (першае ў 1659 годзе). Акрамя псалмоў пісаў таксама лірычныя вершы і рэлігійныя гімны. Памёр ад праказы.
У гонар паэта названая цэнтральная лютэранская царква Рэйк’явіка — Хальгрымскірк’я.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Ісландыі Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Ісландыі Катэгорыя:Памерлі ад праказы