Жалобныя какаду, альбо Чорныя какаду, альбо Крумкачовыя какаду (Calyptorhynchus) — род птушак сямейства какаду.
Знешні выгляд Даволі буйных памераў птушка, прыкладна з шэрую варону. У гэтых папугаяў вельмі доўгія і вострыя крылы, ногі вельмі моцныя, хвост шырокі і доўгі. Дзюба вялікая і моцна скрыўленая. Апярэнне мяккае, на патыліцы маецца хахалок з доўгіх пёраў.
Распаўсюджанне
Жывуць у Аўстраліі і Тасманіі.
Лад жыцця
Засяляюць густыя трапічныя лясы. Спрытна, але павольна лазаюць па дрэвах, на зямлі вельмі непаваротлівыя і няўклюдныя.
Размнажэнне
Гняздуюцца ў дуплах дрэў, засцілаюць дно трэскамі.
Утрыманне ў няволі
У хатнім утрыманні сустракаюцца рэдка. Здольнасць да навучання «гутарковай мовы» развіваецца слаба. Утрымліваюць іх у асноўным за прыгожую афарбоўку апярэння.
Класіфікацыя Род уключае ў сябе 5 відаў. Некаторыя сістэматыкі падзяляюць род на 2 падроды і .
Катэгорыя:Какаду