Дадра і Нагархавелі () — былая саюзная тэрыторыя Індыі. Плошча — каля 487 км². Насельніцтва — 220 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтр — Сілваса. Дадра і Нагархавелі былі партугальскімі калоніямі з канца 18 стагоддзя. У 1954 атрымалі самакіраванне, у 1961 уключаны ў склад Індыі. З 2020 г. у складзе саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу.

Геаграфія thumb|Размяшчэнне частак саюзнай тэрыторыі Дадра і НагархавеліРазмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, прычым Нагархавелі ляжыць паміж Махараштрай і Гуджаратам, а Дадра ўяўляе сабой анклаў на тэрыторыі Гуджарата.

Эканоміка ВУП саюзнай тэрыторыі — 218 млн дол. ЗША (2001). Прамысловасць — асноўны сектар эканомікі тэрыторыі, не ў апошнюю чаргу дзякуючы нізкім падаткам.

Насельніцтва Насельніцтва саюзнай тэрыторыі размаўляе на індаарыйскіх мовах. Колькасць насельніцтва вырасла за апошняе паўстагоддзя ў пяць разоў.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Індыі