1-я Светлая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад 1-га завулка Крупскай да вуліцы Каменшчыкава. Перасякаецца з вуліцай РыднагаГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу.
Узнікла ў 1950-х гг. на дзялянках вёскі Прудок, выдзеленых калгасам пад забудову. Пачаткова называлася Новай вуліцай. З 1957 г., калі вёска ўвайшла ў межы Гомеля, вуліца атрымала назву СветлаяРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.. З 2013 г. — 1-я СветлаяРашэнне Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 21 мая 2013 г. № 198 «О переименовании элементов улично-дорожной сети города Гомеля» // Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт..
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля