«Вялес-2020» — беларускі аматарскі футбольны клуб з горада Віцебск. У 2022 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб прымаў удзел у чэмпіянаце Віцебскай вобласці ў 2019 годзе пад назвай «Славянскі Вялес».

У 2021 годзе клуб, са слоў галоўнага трэнера Вячаслава Акшаева, не падаваў заяўку ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, бо змяніўся рэгламент чэмпіянату, які перашкаджаў развіццю і папулярызацыі футбола ў Беларусі.

У 2022 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У ліпені 2022 года клуб пакінуў галоўны трэнер Вячаслаў Акшаеў. Па выніках сезона 2022 клуб перамог у дывізіёне Віцебскай вобласці, аднак у плэй-оф саступіў ужо ў 1/8 фіналу.

У пачатку 2023 года разглядалася магчымасць запрашэння «Вялеса-2020» у лік удзельнікаў Першай лігі, аднак віцебская каманда не трапіла ў канчатковы склад. У сакавіку 2023 года «Вялес-2020» быў у папярэднім спісе ўдзельнікаў Другой лігі новага сезона, аднак у красавіку зняўся з розыгрышу.

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2019 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4) 3 14 10 0 4 26–23 2022 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 1 18 16 0 2 94–15 48 1/64 фіналу Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 2 0 4–4

Галоўныя трэнеры Вячаслаў Акшаеў (2021 — ліпень 2022) Назім Сулейманаў (ліпень — снежань 2022)

Вялес-2020 Віцебск