Юзаф Цеханавецкі (1741 або 1748 — паміж 1801 і 1804) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат.

Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Фелікса Нікадзіма Цеханавецкага.

Генерал-ад’ютант ВКЛ у 1770 годзе, сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Санкт-Пецярбургу да 1773 года. У маёнтку Бачэйкава пабудаваў каля 1769 года палац і школу для сялянскіх дзяцей.

Сям’я

У шлюбе з Ганнай з Храпавіцкіх, дачкой Яўстаха Юзафа Храпавіцкага і Тэрэзы са Шчытоў-Неміровічаў. Дзеці: Станіслаў (каля 1790—1848), у шлюбе з Вікторыяй са Здзяхоўскіх. Юзаф.

Літаратура

Юзаф Катэгорыя:Генерал-ад’ютанты Катэгорыя:Дыпламаты Рэчы Паспалітай