Генадзь Канстанцінавіч Сталяро́ў (; нар. ) — вучоны ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1980).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Вольск. У 1957 годзе скончыў Ленінградскі ваенна-механічны інстытут, у 1961 годзе завочна Ленінградскі ўніверсітэт. У 1957—1959 гадах займаўся навукова-даследчай і доследна-канструктарскай працай у абароннай прамысловасціВетераны НИИЭВМ // Виртуальный компьютерный музей . У 1959—1968 гадах працаваў начальнікам лабараторыі, начальнікам навукова-даследчага аддзела машыннай матэматыкі, намеснікам галоўнага інжынера па матэматычным забеспячэнні ў НДІЭВМ у Мінску. З 1968 года Г. К. Сталяроў працуе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР. Тут ён загадвае лабараторыяй сістэм матэматычнага забеспячэння. У 1990 годзе заняў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце філіяла міжнароднага канцэрна «Новыя інфармацыйныя тэхналогіі» у Маскве. З 1996 года — сустаршыня Беларускага падкамітэта Сусветнага камп’ютарнага таварыства (IEEE Computer Society).

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 120 навуковых прац і вынаходстваў па вылічальнай тэхніцы, сістэмным праграмным забеспячэнні. Распрацаваў шэраг інфармацыйных дакументальна-фактаграфічных сістэм, першыя ў Беларусі базы даных для розных галін ведаў. У НДІЭВМ кіраваў працамі па праграмным забеспячэнні ЭВМ «Мінск» першага і другога пакаленняў, быў намеснікам галоўных канструктараў ЭВМ «Мінск-1», «Мінск-2», «Мінск-23».

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1970) Дзяржаўная прэмія БССР (1982) Медаль «Піянер камп’ютарнай тэхнікі» (2000)

Літаратура

Спасылкі

Ветераны НИИЭВМ // Виртуальный компьютерный музей Записки мультиматерного студента

Катэгорыя:Постаці інфарматыкі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі