Сілезскае ваяводства () — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1945—1950 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Катавіцы. Таксама ваяводства нярэдка называлася Сілезска-Заглэмбскім ці нават часцей Сілезска-Дамброўскім ваяводствам. У 1950 годзе са складу ваяводства былі выдзелены паветы ў новаўтворанае Апольскае ваяводства, а сама назва зменшанага чакім чынам ваяводства была зменена на Катавіцкае.

Гл. таксама Сілезія Польская Народная Рэспубліка

Катэгорыя:Гісторыя Апольскага ваяводства Катэгорыя:Гісторыя Сілезскага ваяводства Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы (1944—1975)