Старагардская ратуша — неарэнесансная ратуша ў г. Старогард Гданьскі ў Польшчы.

Гісторыя Была пабудавана ў канцы ХІХ стагоддзя, на старых падмурках XIV стагоддзя былой ратушы, што была на гэтым месцы. Да 1919 года перад ратушай стаяў помнік прускаму каралю Фрыдрыху Вільгельму.

У 1921—1939 гадах насупраць ратушы рос сімвалічны дуб адраджэння.

У пасляваенны час, з 1945 па 1990 гады, побач з ратушай знаходзіўся помнік польскім і савецкім воінам.

У 1960 годзе ля былога фантана пасадзілі два «Тысячагадовыя Дубы».

Галерэя

Спасылкі Ratusz Miejski RATUSZ W STAROGARDZIE GDAŃSKIM

Катэгорыя:Старогард Гданьскі Катэгорыя:Ратушы Польшчы Катэгорыя:Збудаванні ў стылі неарэнесанс Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Польшчы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Паморскага ваяводства