Валянціна Мікалаеўна Сідарэнка (нар. , Мінск) — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2008), прафесар (2010).
Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1977).
Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (гуманітарны факультэт, кафедра экалогіі чалавека, прафесар), Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (педыятрычны факультэт, кафедра акушэрства і гінекалогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: рэпрадуктыўнае здароўе; акушэрства; гінекалогія.
Узнагароды Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2008).
Літаратура Тромбоцитарно-эндотелиальные механизмы в патогенезе, ранней диагностике, профилактике и лечении поздних гестозов : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.01 : защищена 19.12.2007 : утверждена 02.04.2008 / Сидоренко Валентина Николаевна. — Минск, 2007. Профилактика нарушений репродуктивного здоровья у современной молодежи / В. Н. Сидоренко. — Минск, 2009. Комплексный подход в лечении невынашивания беременности при наличии инфекционного фактора / В. Н. Сидоренко, Е. С. Алисионок // Охрана материнства и детства. — 2009. — № 2. — С. 122—123.
Катэгорыя:Выкладчыкі педыятрычнага факультэта БДМУ Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі