Йы́хві () — горад на паўночным усходзе Эстоніі, цэнтр павета Іда-Віру. Насельніцтва — 11,1 тыс. чалавек (2010). Этнічныя эстонцы — нацыянальная меншасць, бо 58 % гарадскога насельніцтва — этнічна рускія эмігранты, якія прыбылі ў Эстонію цягам перыяду савецкай улады ў Эстоніі (1944—1991), альбо іх нашчадкі.

Гісторыя Упершыню Йыхві згадваецца як вёска ў 1241 годзе ў «Liber Census Daniæ», калі тая была пад уладай Даніі. Гістарычнымі назвамі Йыхві былі Геві і Йеві. У XIII ст. тут была пабудаваная царква і Йыхві стаў цэнтрам царкоўнага прыходу.

1 мая 1938 года Канстанцін Пятс надаў мястэчку статус горада разам з амаль усімі эстонскімі мястэчкамі.

У горадзе дзейнічае Беларуска-эстонскае згуртаванне.

Насельніцтва

Зноскі

У Сеціве

Катэгорыя:Гарады Эстоніі