Армен Мікалаевіч Габузаў (, г. Гянджа, Азербайджан — , г. Санкт-Пецярбург) — урач-анатам. Доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1962). У гады Вялікай Айчыннай вайны хірург марскога ваеннага шпіталя Паўночна-Заходняга фронту.

Біяграфія Скончыў Бакінскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1929).

Працаваў у Азербайджанскім медыцынскім інстытуце (1928—1938, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі), 2-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1938—1939, асістэнт кафедры анатоміі), Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце (1939, 1946, асістэнт кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), Новасібірскім медыцынскім інстытуце (1946—1951, загадчык кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), 1-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1952—1959, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1959—1981, загадчык кафедры нармальнай анатоміі).

Навуковыя інтарэсы: агнястрэльныя пашкоджанні кісці; анатомія кровазвароту мозгу; узроставыя змены венаў галаўнога мозгу, мачавога пузыра і прастаты; тапографа-анатамічныя асаблівасці падкоркавых ядраў канцавога мозгу.

Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.

Літаратура Возрастные особенности подкорковых ядер головного мозга человека и изменения артериальной системы этих ядер у животных после повреждения различных участков коры больших полушарий : диссертация … доктора медицинских наук / Армен Николаевич Габузов. — Ленинград, 1958.

Габузов Армен Николаевич // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 11—12. — Информация: место рождения — г. Караклис [Ванадзор], Армения. Габузов Армен Николаевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 52—53.

Катэгорыя:Выкладчыкі Азербайджанскага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Анатамы СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР