Shahed 136 () — дрон-камікадзэ, выраблены Іранам і ўпершыню прадстаўлены ў 2020 годзе. Далёкасць палёту 2000 кмHESA Shahed-136.

Апісанне У 2021 годзе ў Іране ўпершыню была паказана пускавая ўстаноўка на грузавіку для залпавага пуску іранскіх баражыруючых боепрыпасаў «Shahed-136». Кантэйнеры з такімі дронамі можна лёгка паставіць не толькі на грузавікі, але і на чыгуначныя вагоны цягнікоў, розныя караблі і іншыя пераносныя сродкі.

Верагодна, эфектыўная далёкасць палёту «Shahed-136» складае ад 1000 кіламетраў з магчымасцю дастаўляць баявую частку вагой 50 кілаграмаў. Заяўлена, што максімальная далёкасць палёту — 2500 кіламетраў.

Ляціць беспілотнік на вышыні ад 60 да 4000 метраў з крэйсерскай скорасцю каля 180 км/г. БПЛА мае гучны рухавік MD 550 або 3W, таму ўдарны дрон можна пачуць за кіламетры. Знішчыць беспілотнік можна любым сродкам супрацьпаветранай абароны, а выявіць з дапамогай радара.

Іран вырабляе гэтыя БПЛА для масіраванага прымянення па адной або групе цэляў.

Мае дэльтападобнае трохвугольнае крыло.

Дрон мае агульную даўжыню каля трох метраў і размах крылаў крыху больш за два метры. Маса баявой часткі — 40-50 кілаграмаў.

Баявое прымяненне Па звестках Newsweek, «Shahed-136» быў задзейнічаны ў канцы 2020 года ў Емене.

Уварванне Расіі ва Украіну У сярэдзіне ліпеня 2022 года расійская дэлегацыя наведала Іран, дзе на авіябазе Кашан ім былі прадстаўлены іранскія БПЛА, у прыватнасці Shahed 129, Shahed 191 і іншыя.

25 жніўня 2022 года заходняя разведка (артыкул у Associated Press) паведаміла, што Расія атрымала ад Ірана сотні беспілотнікаўRussia has obtained hundreds of Iranian drones // By NOMAAN MERCHANT and MATTHEW LEE, APNews, August 25, 2022 / Associated Press writer Josef Federman in Tel Aviv, Israel, contributed to this report.Росія отримала від Ірану сотні безпілотників, їх можуть застосувати в Україні — західна розвідка.

31 жніўня 2022 года прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П’ер пацвердзіла: «Расія атрымала ад Ірана БПЛА серыі Mohajer-6 і Shahed». Паводле ўдакладненых звестак разведкі, беспілотнікі «Mohajer-6», «Shahed-129» і «Shahed-191» былі адпраўлены 19 жніўня расійскімі транспартнымі самалётаміЯк іранський БПЛА «Шахід» перетворився на російську «Герань» // armyinform, 16 Вересня 2022, 10:33.

У пачатку верасня 2022 года шэраг амерыканскіх СМІ са спасылкай на амерыканскую разведку паведаміў пра паступленне першай партыі БПЛА з Ірана ў Расію. У прыватнасці, былі названыя БПЛА тыпу Mohajer-6 і лятальныя апараты сямейства Shahed.

12 верасня 2022 года ў паветранай прасторы Украіны блізу горада Куп’янск на Харкаўшчыне быў збіты БПЛА, які па ўсіх прыкметах з’яўляецца БПЛА-камікадзэ «Shahed-136». У расійскай арміі для апарата выкарыстоўваецца назва «Герань-2». «З вялікай доляй верагоднасці, можна сцвярджаць, што ўзброеныя сілы Украіны ўпершыню знішчылі іранскі ўдарны беспілотны лятальны апарат блізу горада Куп’янск. Аналіз знешняга выгляду элементаў крыла беспілотніка дазваляе сцвярджаць, што УСУ ўпершыню знішчылі іранскі БПЛА. Гаворка ідзе пра дальнабойны БПЛА-камікадзэ „Shahed-136“», — было пазначана ў паведамленніЗСУ під Куп’янськом могли знищити ударний іранський безпілотник. 13.09.2022, 09:41ЗСУ вперше збили іранський ударний безпілотник (фото). 13.09.2022, 10:18.

15 верасня 2022 года, фіксуючы наступствы начных абстрэлаў з боку расійскіх акупацыйных войскаў па гораду Нікапалю Днепрапятроўскай вобласці, украінскія праваахоўнікі выявілі рэшткі ўдарнага беспілотнага лятальнага апарата. Ім аказаўся іранскі беспілотнік-камікадзэ «Shahed-136» (расійскі «Герань-2») з бартавым нумарам M229The wreckage of a failed Iranian kamikaze UAV «Shahed-136» with the number M229 in Nikopol. 06:32 PM, 22 Sept 2022. На апублікаваным праваахоўнікамі фота быў таксама паказаны рухавік Mado M550, якім камплектуецца іранскі БПЛА і які часта застаецца цэлым пасля выбухуУ Нікопольському районі поліція виявила уламки ще одного іранського ударного БПЛА. 16.09.2022.

16 верасня 2022 года Паветраныя сілы УС Украіны пацвердзілі прымяненне расіянамі іранскіх дронаў «Shahed-136».

17 верасня 2022 года ў інтэрв’ю The Wall Street Journal камандзір артылерыі 92-й механізаванай брыгады УСУ палкоўнік Радзівон Кулагін распавёў, што толькі ў зоне баявых дзеянняў 92-й брыгады іранскія БПЛА, якія звычайна лятаюць парамі, знішчылі дзве 152-мм САУ, дзве 122-мм САУ, а таксама два БТРRussia’s Use of Iranian Kamikaze Drones Creates New Dangers for Ukrainian Troops // By Yaroslav Trofimov and Dion Nissenbaum, updated Sept. 17, 2022 8:51 am ET, The Wall Street JournalІранські дрони, які використовують окупанти в Харківській області, вражають САУ й БТР, становлячи загрозу для ЗСУ — полковник ЗСУ // gordonua.com gordonua, 17 вересня 2022 22;32.

20 верасня 2022 года каля 16:00 зенітным ракетным падраздзяленнем Паветраных сіл УС Украіны на Мікалаеўшчыне быў збіты трэці БПЛА «Shahed-136» (БПЛА «Герань-2»)ЗСУ збили ворожий штурмовик Су-25 та дрон-камікадзе. 20.09.2022, 19:16ЗСУ збили ще один іранський дрон-камікадзе (фото). 20.09.2022, 19:22. Расіяне спрабавалі пашкодзіць інфраструктуру порта «Ачакаў».

22 верасня 2022 года каля 20:00 падраздзяленнем 160-й зенітна ракетнай брыгады з ужываннем двух зенітных кіруемых ракет сярэдняй далёкасці ў небе над Мікалаеўскай вобласцю былі збіты адразу чатыры БПЛА «Shahed-136» (БПЛА «Герань-2»)На Миколаївщині ЗСУ знищили чотири іранські дрони-камікадзе. 22.09.2022, 22:27ЗСУ на півдні двома ракетами збили одразу чотири безпілотники, які Росії передав Іран. 22.09.2022, 22:26.

23 верасня 2022 года каля 15:00 расіяне атакавалі Адэсу трыма дронамі-камікадзэ «Shahed-136» (БПЛА «Герань-2»). Адзі дрон быў збіты над морам сіламі супрацьпаветранай абароны УС Украіны, а два іншыя разбурылі адміністрацыйны будынак у прыпортавай зоне. У выніку атакі дронаў два жыхары Адэсы загінулі, і яшчэ два — атрымалі раненні.

23 верасня 2022 года Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла часоваму паверанаму ў справах Ірана ва Украіне аб рашэнні пазбавіць амбасадара Ірана ва Украіне акрэдытацыі і істотна скараціць колькасць дыпламатычнага персаналу амбасады праз факты выкарыстання войскамі РФ зброі іранскай вытворчасці.

25 верасня 2022 года з 06:00 Адэсу атакавалі беспілотнікі іранскай вытворчасці «Shahed-136» (БПЛА «Герань-2»). Адзін быў збіты БПЛА сіламі супрацьпаветранай абароны УС, тры паспелі нанесці ўдары па адміністрацыйных будынках у цэнтры горада, а ў тры гадзіны апоўдні быў збіты яшчэ адзін БПЛА, які спрабаваў атакаваць МікалаеўЗСУ збили дрон-камікадзе «Shahed-136» — Повітряне командування «Південь». 25.09.2022, 21:44.

12 кастрычніка паблізу Вінніцы пры ажыццяўленні перахопу «Герані» ўкраінскі знішчальнік МіГ-29 атрымаў трапленне аскепкамі беспілотніка і страціў кіраванне. Самалёт разбіўся.

Гл. таксама Беспілотны лятальны апарат Shahed 129

Заўвагі

Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты Катэгорыя:Самалёты Ірана Катэгорыя:Зброя Ірана