Мікалай Трафімавіч Шарамет () — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2002)Вся жизнь в профессии .
Біяграфія Не паступіўшы з першага раза ў Мінскі політэхнічны інстытут, пайшоў рабочым ва УНР № 78 спецтрэста № 15.
У 1962 годзе без адрыву ад вытворчасці скончыў вячэрнія курсы па спецыяльнасці «Газаэлектразваршчык», пазней — вячэрняе аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума па спецыяльнасці «Водазабеспячэнне і водаадвядзенне». Атрыманыя веды і вопыт адкрылі перад маладым спецыялістам новыя магчымасці: ён працаваў майстрам, прарабам, начальнікам участка, начальнікам упраўлення ПТК трэста. У 1981 годзе, пасля заканчэння інстытута, быў прызначаны начальнікам СУ-72, а пазней — галоўным інжынерам спецтрэста № 15. Агулам у спецтрэсце ён прапрацаваў больш за 25 гадоў. Са жніўня 1986 года быў прызначаны кіраўніком будтрэста № 4, дзе таксама прапрацаваў чвэрць стагоддзя.
У 2011 годзе абраны старшынёй Праўлення Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі Николай и Ирина Шеремет вместе уже полвека. Они уверены: счастье строится совместными усилиями
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь