Валерый Уладзіміравіч Чаканаў (нар. 1951) — беларускі інжынер і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)Валерий Чеканов. Минскому метро есть чем гордиться!.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Новасібірску ў 1951 годзе. Там жа скончыў Інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Вучыўся на факультэце «Масты і тунэлі» на спецыяльнасці «метрапалітэны». Пасля заканчэння чатыры гады прапрацаваў у Ташкенце.
У 1973—1977 гадах інжынер, старшы інжынер, кіраўнік групы філіяла «Ташметрапраект».
Пазней прыехаў у Мінск. У 1977—1978 гадах — кіраўнік групы філіяла «Мінскметрапраект». У 1978—1984 гадах — галоўны інжынер праектаў, галоўны інжынер. У 1984—1991 гадах — начальнік філіяла «Мінскметрапаект». 1991—2000 года — дырэктар арэнднага прадпрыемства «Мінскметрапраект», пасля гэтага дырэктар ААТ «Мінскметрапраект».
Звольніўся з пасады дырэктара ў 2018 годзеКак совет отца определил судьбу сына, и почему в бесконечном строительстве метро есть своя прелесть .
Спасылкі Валерий Владимирович Чеканов
Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Інжынеры СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь