Віктар Якаўлевіч Глухаў (1939—2018) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеячГлухов Виктор Яковлевич .

Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Чырвоны Прыгорак Бялоўскага раёна Кемераўскай вобласці. З 1957 года па 1962 год вучыўся ў Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце на аддзяленні «Водаснабжэнне і каналізацыя», атрымаў прафесію інжынера-будаўніка.

Працаваў на будоўлях Далёкага Усхода. З 1973 года на Гродзенскім домабудаўнічым камбінаце. З 1983 года ўзначаліў яго. У 1988 годзе Гродзенскі ДБК быў пераўтвораны ў праектнае прамыслова-будаўнічае аб’яднанне індустрыяльнага домабудавання «Гроднажылбуд». Са студзеня 1988 года па студзень 1992 года Віктар Глухаў — начальнік праектна-прамысловага будаўнічага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання «Гроднажылбуд». Узначальваў яго да 2006 года.

Узнагароды Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені ордэн прападобнага Сергія Раданежскага занесены ў Кнігу славы горада Гродна (2015) імя Глухава прысвоена вуліцы горада Гродна ў мікрараёне Грандзічы

Спасылкі Глухов Виктор Яковлевич Генеральный директор ОАО «Гродножилстрой» Виктор ГЛУХОВ: «Строителям в ХХI веке безработица не грозит»

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці