Вікенцій Пятровіч Шабан (нар. 1945) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)Человек-легенда .
Біяграфія Бацька загінуў на фронце яшчэ да нараджэння сына. Маці памерла ў хуткім часе за ім. Шасцігадовы Вікенцій быў прыняты ў дзіцячы дом. Пасля заканчэння школы скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, потым адслужыў тэрміновую службу і паступіў на вячэрняе аддзяленне Беларускага політэхнічнага ўніверсітэта.
Працаваў галоўным інжынерам завода буйнапанэльнага домабудавання № 2 МАПІД, потым узначаліў ДБУ № 40 «Аўтагрэйдэр». Пазней заняў пасаду кіраўніка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Будаўніча-мантажны трэст № 8».
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь