Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы Кітая Шэнь Юэ (; нар. 27 лютага 1997, Вуган, Хунань, Кітай) — кітайская актрыса, спявачка і мадэль. Яна вядомая па сваіх ролях у тэлесерыялах «Каханне такое прыгожае» (2017), «Сад знічак» (2018) і «Ты мне вельмі падабаешся» (2020).

Дзяцінства і адукацыя Шэнь Юэ нарадзілася ў мястэчку Вуган (горад Шааянь, правінцыя Хунань, Кітай). У 2014 годзе яна пачала вывучаць журналістыку і камунікацыі ў Хунаньскам педагагічным універсітэце. Яна таксама нейкі час была стажорам на Хунаньскам спадарожнікавым тэлебачанні. На другім курсе каледжа яе сябар-фатограф выклаў у сетку яе фатаграфію, якая прыцягнула ўвагу яе будучага агенцтва. Потым Шэнь была абраная для ўдзелу ў рэаліці-шоу Summer Sweetie, якое транслявалася з дапамогай Hunan Broadcasting System, а пазней стала стажорам у шоу Happy Camp.

Кар’ера

Пачатак акцёрскай дзейнасці Шэнь Юэ дэбютавала ў якасці актрысы ў кітайскім тэлесерыяле «Восеньскае ўраджайнае паўстанне» у 2017 годзе, пасля чаго стала актрысай другога плана ў навукова-фантастычным камедыйным серыяле «Толькі наперад, Абу!». У тым жа годзе Шэнь атрымала галоўную ролю ва ўніверсітэцкай рамантычнай драме «Каханне такое прыгожае», заснаванай на рамане Чжаа Гангана «Да нашай маленькай прыгажуні», які быў выпушчаны на Tencent Video 9 лістапада 2017 года. Пасля гэтага праекта папулярнасць актрысы пачала расці.

2018—наш час: рост папулярнасці У 2018 годзе Шэнь Юэ выканала ролю Дон Шаньцай, галоўную жаночую ролю ў тэлесерыяле «Сад знічак», рымейку тайваньскага серыяла 2001 года. Драма стала хітом сярод гледачоў паўднёва-азіятскага рэгіёна і стала першым праектам, які прынёс актрысе славу па-за межамі яе краіны. Пазней Шэнь узяла ўдзел у шоу з музычным выступам, Phanta City, разам з яе калегамі па серыяле: Дыланам Ванам, Дарэнам Чэнам, Конарам Лонам ды Цэзарам Ву. Тады ж яна таксама з’явілася на шоу The Inn 2 разам з калегай па «Саду знічак» Дыланам Ванам.

У 2019 годзе яна выступіла на штогадовым вясновым фестывалі CCTV Gala, выканаўшы скетч «Office's Story (办公室的故事)» разам з іншымі артыстамі. Шэнь Юэ з Чэн Дулінь таксама атрымалі ролі ў тэлесерыяле «Іншая я», заснаваным на фільме «Роднасная душа» (2016).

У 2020 годзе Шэнь Юэ знялася ў рамантычнай камедыі «Ты мне вельмі падабаешся» разам з Джэры Янам.

У 2021 годзе Шэнь Юэ разам з Джасперам Лю знялася ў рамантычнай камедыйнай драме «Карысць майго таленту», якая з’яўляецца рымейкам карэйскай драмы 2018 года «Уборка з запалам». Актрыса дэбютавала на вялікім экране ў фільме «Майстар Ін’ян», які выйшаў у лютым 2021 года. У жніўні Шэнь Юэ атрымала ролю ў падлеткавай камедыі «Будзь сабою», дзе яна сыграла ўпартую дзяўчыну-свавольніцу.