Сенежскае — возера (водасховішча) у Сонечнагорскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі, на Клінска-Дзмітраўскай градзе. Плошча возера — 8,51 км², плошча вадазборнага басейна — 69,2 км², максімальная даўжыня — 5 км, шырыня — да 3,5 км. Найбольшая глыбіня — 6 м (сярэдняя — 2,5-3,5 м). З возера бярэ пачатак рака Сястра.

На карце 1860 г. возера пазначана як «Сенежскае Гушчына». На беразе возера размешчаны горад Сонечнагорск.

Катэгорыя:Азёры Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі Катэгорыя:Вадасховішчы Расіі