Анры Поль Картан (; , , Францыя — , ), сын Элі Картана, гэтак жа як і бацька, быў уплывовым французскім матэматыкам.
Скончыў Вышэйшую нармальную школу, дзе ён быў вучнем П. Мантэля. Асноўныя працы ў галіне гамалагічнай алгебры (яго сумесная з С. Эйленбергам кніга стала знакамітай), алгебраічнай тапалогіі, тэорыі функцый камплекснага пераменнага, і агульнай тапалогіі (тэорыя фільтраў, якая абагульніла паняцце ліміта).
Сярод яго вучняў найбольш вядомыя Жан-П’ер Сер і Рэнэ Том.
Лаўрэат прэміі Вольфа (1980). З’яўляўся членам Французскай акадэміі навук, замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства, Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Дацкай і Шведскай каралеўскіх АН, Польскай АН, Фінскай акадэміі навукі і літаратуры, ганаровым членам Нямецкага матэматычнага таварыства.
Быў адным з заснавальнікаў групы Бурбакі і найбольш актыўных яго ўдзельнікаў.
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Бурбакі Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Таполагі Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук