Хасэ Сальчага Зала (; 1881 — 1953) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў змагаўся на баку нацыяналістаў.
Біяграфія З’яўляўся ўраджэнцам Навары. Яшчэ пры манархіі ўступіў у шэрагі іспанскай арміі, стаўшы прафесійным афіцэрам.
У 1936 годзе далучыўся да паўстання правых сіл супраць рэспубліканскага ўрада «Народнага фронту». Падчас бунту ўзначаліў наварскія войскі ў Гіпускааскай аперацыі. 5 жніўня 1936 года яго войскі занялі Ірун, а 13 верасня наблізіліся да французскай мяжыThomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. p. 364 і Сан-СебасцьянаThomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. p. 395. За гэта Сальчага атрымаў званне генерала. Пазней ён камандаваў нацыяналістычнымі войскамі падчас Біскайскай кампанііThomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. p. 595. У жніўні 1937 года кіраваў наварскімі брыгадамі ў бітве пры СантандэрыThomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. pp.696-697, а ў верасні быў адным з камандзіраў нацыяналістаў падчас баёў за АстурыюBeevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. p.301. У сакавіку 1938 года кіраваў наварскімі дывізіямі ў Арагонскім наступленніBeevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. p.326. У чэрвені 1938 года ўзначаліў армейскі корпус «Турыя» ў баях на лініі XYZBeevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. p.346. У снежні 1938 года Салачага ўзначаліў Наварскі армейскі корпус у Каталонскай аперацыіBeevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. pp373-377, а ў сакавіку 1939 года — у заключным наступленні грамадзянскай вайныThomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. pp.888-889.
Літаратура Beevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War. Penguin Books. London. ISBN 978-0-14-303765-1. Thomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. ISBN 978-0-14-101161-5.
Катэгорыя:Генералы Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты)