Лы́нтупка — рака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці і Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Страча (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 23 км, у тым ліку па тэрыторыі Пастаўскага раёна — 21 км. Плошча вадазбору 57 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Вялічкі Пастаўскага раёна, цячэ па лясістых схілах Свянцянскіх градаў, упадае ў Страчу за 1 км на захад ад возера Балдук.
Сярод парку ў гарадскім пасёлку Лынтупы на рацэ створаныя 4 сажалкі, злучаныя каналамі.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Страчы Катэгорыя:Рэкі Пастаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна