Ален Кон (; нар. , Драгіньян, Францыя) — французскі матэматык, спецыяліст у галіне даследавання алгебр фон Неймана і аператарных алгебр. За працу над алгебрамі фон Неймана быў удастоены Філдсаўскай прэміі.
Біяграфія Ален Кон нарадзіўся 1 красавіка 1947 года ў горадзе Драгіньян на поўдні Францыі. У 1966—1970 гадах вучыўся ў Вышэйшай Нармальнай школе Парыжа. У 1973 годзе абараніў дысертацыю, адначасова працуючы практыкантам у CNRS. У 1976—1980 гадах працаваў прафесарам ва ўніверсітэце П’ера і Мары Кюры, у 1981—1984 гадах быў дырэктарам даследаванняў у CNRS. Удзельнік гуртка «Нікаля Бурбакі». У цяперашні час выкладае ў Вышэйшым навуковым інстытуце і ва ўніверсітэце Вандэрбільта, таксама загадвае кафедрай аналізу і геаметрыі ў Калеж дэ Франс.
Узнагароды 1975 — Прэмія Эмэ-Бертэ Французскай акадэміі навук 1976 — Прэмія Пека-Вімон Калеж дэ Франс 1977 — Сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў 1980 — Прэмія Ампера 1982 — Філдсаўская прэмія 2000 — Прэмія Матэматычнага інстытута Клэя 2001 — Прэмія Крафарда 2004 — Залаты медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Бурбакі Катэгорыя:Замежныя члены РАН