Таццяна Яўгенаўна Аўтуховіч (нар. , Гродна) — беларуская літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1974; аспірантура, 1979).
Працавала ў газеце «Гродзенская праўда» (1968—1970, карэктар), Скірмантаўскай СШ Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (1974—1975), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1979, філалагічны факультэт, кафедра рускай і замежнай літаратуры).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычная і гістарычная паэтыка; літаратура і рыторыка; тэорыя літаратуры; гісторыя літаратуры XVIII—XX стагоддзяў.
Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
Бібліяграфія Русский роман ХVIII века и риторика: взаимодействие в период формирования жанра (1760—1770-е гг.) : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.01.01 / Автухович Татьяна Евгеньевна. — Москва, 1998. Риторика и русский роман XVIII в. : взаимодействие в начальный период формирования жанра : учебное пособие / Т. Е. Автухович. — Гродно, 1995. Об авторстве «Metaphrasis ps. 36» и «Metaphrasis ps. 72» / Т. Е. Автухович // XVIII век : сборник / Российская академия наук, Институт русской литературы (Пушкинский дом). — Ленинград, 1986. — Сб. 15 : Русская литература 18 в. в ее связях с искусством и наукой. — C. 154—160.
Літаратура
Аўтуховіч Таццяна Яўгенаўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. ― Гродна, 1999. — С. 42—43 : фота.
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі