Гару́шка — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Вята, за 18 км у напрамку на захад ад горада Мёры, на поўдзень ад хутара Гарушка (нежылы), прыкладна за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ніўнікі. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Плошча паверхні Гарушкі складае 0,18 км². Даўжыня возера 0,8 км, найбольшая шырыня — 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Найбольшая глыбіня возера 6,9 м, сярэдняя 2,8 м. Плошча вадазбору возера 2,75 км². Аб’ём вады 0,5 млн м³. Берагі возера пераважна нізкія. Зарастае слабаИванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.. У паўночнай частцы ў возера ўпадаюць 2 ручаі. На паўднёвым усходзе ручаём злучаецца з возера Абстэрна.
Літаратура — С. 569.
Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.
Катэгорыя:Абстэрнаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна