Клара Гітлер (, у дзявоцтве — Пёльцль (); , Вайтра, Аўстрыйская імперыя — , , Аўстра-Венгрыя) — жонка і стрыечная пляменніца Алаіса Гітлера, маці Адольфа Гітлера.
Біяграфія Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька — Іаган Баптыст Пёльцль (), маці — Іагана Гютлер (; 19 студзеня 1830 — 8 лютага 1906), дачка .
У Клары Пёльцль было пяць братоў і пяць сясцёр. Амаль усе браты і сёстры памерлі ў маленстве або вельмі маладымі, у жывых засталося толькі дзве сястры: Ёган (1849 — на першым годзе жыцця), Франц (1855 — на першым годзе жыцця), Ёзэф (1857—1878), Антон (1858—1863), Карл Барыс (1864—1865). Марыя (1851—1855), Барбара (1854—1855), Іагана (1863 — 29 сакавіка 1911 — замужам не была, была гарбатай, памерла ад дыябетычнай комы, завяшчала свайму ўлюбёнцу — Адольфу Гітлеру — самую вялікую частку свайго стану), Марыя 1867 — на першым годзе жыцця), Тэрэзія (Шміт) (1868—1935, выйшла замуж за багатага селяніна і працягнула род Гітлераў).
Пасля школы Клара ў трынаццаць гадоў уладкавалася да Алаіса Гітлера хатняй прыслужніцай. Яна даводзілася Алаісу стрыечнай пляменніцайVgl. Ian Kershaw: Hitler, 1889—1936, Stuttgart 1998, S. 37., дачкой яго адзінакроўнай сястры. У 1880 годзе па патрабаванні другой жонкі Алаіса Францыскі была вымушана вярнуцца дадому да маці.
У 1885 годзе, пасля смерці другой жонкі Алаіса Гітлера, Клара і Алаіс пажаніліся. Дазвол на жаніцьбу быў атрыманы з Ватыкана, бо каталіцкае біскупства ў Лінцы не дало дазволу з-за блізкага сваяцтва. Алаіс быў на 23 гады старэйшы за Клару, а Клара да моманту жаніцьбы ўжо была цяжарная (яшчэ да смерці Францыскі яна зноў з’явілася ў доме Алоіса ў якасці хатняй прыслужніцы).
Адольф Гітлер нарадзіўся 20 красавіка 1889 года і быў вельмі падобны на маці. Вочы, форма броваў, рота і вушэй былі дакладна як у яе. Маці, якая нарадзіла яго ў 29 гадоў, дужа яго любіла. Перад гэтым яна страціла траіх дзяцей.
Пасля смерці 2 лютага 1900 года малодшага сына Эдмунда, Адольф застаўся адзіным сынам Клары Гітлер.
У 1903 годзе памёр галава сям'і, яго дачка Ангела выйшла замуж, у доме з маці засталіся толькі Адольф і яго сястра Паўла, а таксама Ёгана Пёльцль, сястра Клары.
18 студзеня 1907 года ёй зрабілі складаную аперацыю (рак малочнай залозы). У лістападзе 1907 года Адольф Гітлер вярнуўся ў Лінц да безнадзейна хворай маці. 21 снежня 1907 года Клара Гітлер памерла, 23 снежня Адольф пахаваў яе каля бацькі.
Ацэнкі Эрых Фром лічыў яе жанчынай станоўчай, разважлівай, працавітай і адказнай.Эрих Фромм, «Анатомия человеческой деструктивности», Глава 13.
Адлюстраванне ў мастацтве У фільме «» (2003) яе сыграла Стокард Чэнінг.
Літаратура Klara Hitler. Muttersein im Patriarchat, Christa Mulack, ISBN 3922499805. Вернер Мазер. Адольф Гитлер. 2004. ISBN 985-438-404-7. Фест И. Адольф Гитлер. В 3 томах. Том 1 / Перевод А. А. Фёдоров. — Пермь: Алетейя, 1993. Глава V, с. 87; ISBN 5-87964-006-X, 5-87964-005-1; Том 2 / Перевод А. А. Фёдоров, Н. С. Летнева, А. М. Андронов. — Пермь: Алетейя, 1993. ISBN 5-87964-007-8, 5-87964-005-1; Том 3 / Перевод А. М. Андронов, А. А. Федоров. — Пермь: Алетейя, 1993. ISBN 5-87964-005-1, 5-87964-008-6 /// Fest, J. Hitler. Eine Biografie. — Berlin: Propyläen, 1973.
Спасылкі
Клара Гітлер. «Кто был кто в Третьем рейхе». Биографический энциклопедический словарь. М., 2003 Генеалагічнае дрэва сям’і Гітлераў Біяграфія Клары Гітлер. «Spartacus Educational»
Катэгорыя:Адольф Гітлер