Вікенцій Васілевіч Дрэнь ( — ) — беларускі будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1976). Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1973)Вікенцій Васілевіч Дрэнь.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе абараняў Маскву. З 1959 года да 1981 года працаваў старшынёй Пухавіцкай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі (пазней — Перасоўная механізаваная калона № 220).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны I і II ступеняў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка. Заслужаны будаўнік Беларускай ССР.

Зноскі

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мар’інай Горкі