Заго́рнае, ХвастыПостановление Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий»  — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 27 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Хвасты ў басейне ракі Дрысвята. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёраў.

Плошча возера Загорнае складае 0,36 (0,37) км². Найбольшая глыбіня 6,7 м, сярэдняя 3,2 м. Даўжыня 1,49 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 4,13 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,15 млн м³, плошча вадазбору 2,9 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вадаёма невысокія, не перавышаюць 0,1—0,3 м, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае, пясчанае. На большых глыбінях дно глеістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 22 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі і на паўночным захадзе выцякае ручай, злучаючы Загорнае праз невялікае возера з ракой Дрысвята.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, лінь, плотка, карась і інш. Зарыблялася сазаном.

Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.  — С. 496. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6) — С. 319.

Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Спасылкі Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 3-1. Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты