«Белару́ская ха́тка» ў Арле — таварыства беларускіх бежанцаў Першай сусветнай вайны. Існавала ў 1917—1918 гадах. Аб’ядноўвала беларусаў — жыхароў Арла і наваколля. Асноўныя задачы: абарона правоў і інтарэсаў беларусаў, матэрыяльная дапамога, культурна-асветніцкая дзейнасць, абарона ідэі «аўтаноміі Беларусі ў яе этнічных межах». Вяла рэгістрацыю беларускіх бежанцаў у Арле і Арлоўскай губерні, займалася дабрачыннай дзейнасцю, праводзіла культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Кантактавала з Вялікай беларускай радай і падзяляла яе ідэіВасілеўскі, Ю. Беларусь на абшарах Расіі // Голас Радзімы. — 1994. — № . — 25 жніўня. — С.. У чэрвені 1918 года наладзіла сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам. Увосень 1918 года не зарэгістравана як ідэалагічна варожая, пасля чаго спыніла дзейнасць.
Літаратура Ю. Р. Васілеўскі. «Беларуская хатка» ў Арле // . — С. 430.
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Арол (горад) Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе