Віктар Эмбрас (; ) — амерыканскі навуковец з беларускімі каранямі, сам лічыць карані польскімі. Працы ў галіне малекулярнай біялогіі і генетыкі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2024 годзе.

Бацька — Лангін Амброс, родам з Доргішак на Ашмяншчыне, падчас 2-й сусветнай вайны сагнаны на прымусовыя працы ў Германію. Па вызваленні стаў перакладчыкам у амерыканскай арміі і ў 1946 годзе эміграваў у ЗША. У ЗША Лангін ажаніўся і асеў на ферме ў Вермонце. Віктар з сямю братамі і сёстрамі рос на бацькоўскай ферме.

У 1975 годзе атрымаў ступень бакалаўра па біялогіі, у 1979 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD) ў галіне біялогіі на Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1984—1992 гадах працаваў у Гарвардскім універсітэце, у 1992—2007 гадах — у Дортмуцкім каледжы. Вядомы як даследчык мікраРНК. Многія даследаванні праводзіў разам з Гэры Раўканам. Станам на 2026 год працуе ў Медыцынскай школе Масачусецкага ўніверсітэта ў Ворчэстары.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2007) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2011).

Узнагароды 2002 — Прэмія Ньюкомба Кліўленда 2004 — Прэмія Розенстыла 2006 — Медаль Таварыства генетыкі Амерыкі 2008 — Міжнародная прэмія Гайрднера 2008 — Медаль Бенджаміна Франкліна 2008 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 2008 — Warren Triennial Prize 2009 — Прэмія Дыксана 2009 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 2009 — Прэмія Мэсры 2014 — Прэмія Вольфа па медыцыне 2014 — Прэмія Грубера па генетыцы 2024 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Крыніцы

Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Генетыкі ЗША