«Turochamp» — , распрацаваная Аланам Цьюрынгам і Дэвідам Чампернаўнам у 1948 годзе ў рамках даследавання па інфарматыцы і машынным навучанні. Перад тым, як зрабіць ход, «Turochamp» разглядае ўсе магчымыя хады і пралічвае кожны магчымы адказ апанента, пасля чаго дадаткова аналізуе ўдалыя хады. Усім атрыманым у выніку аналізу пазіцыям прысвойваецца метрыка, па якой праграма выбірае найболей удалы ход. Прытрымліваючыся гэтага алгарытму, праграма здольная разыграць паўнавартасную партыю ад пачатку да канца супраць жывога суперніка на ўзроўні пачынаючага гульца ў шахматы.
Цьюрынг і Чэмперноўн так і не скончылі «Turochamp», паколькі алгарытм быў занадта складаным для працы на камп’ютарах таго часу — такіх як «». Цьюрынг паспрабаваў рэалізаваць алгарытм на манчэстарскім камп’ютары «» 1951 года выпуску, аднак поспеху не дамогся. У 1952 годзе Цьюрынг згуляў матч супраць вучонага , пакрокава выканаўшы алгарытм самастойна. У 1954 году Цьюрынг памёр, так і не дамогшыся працы «Turochamp» на рэальным камп’ютары; Чэмперноўн не стаў працягваць праект, і код быў страчаны.
Нягледзячы на тое, што алгарытм так і не быў фармалізаваны ў выглядзе праграмы, «Turochamp» лічыцца першай і прэтэндуе на званне першай шахматнай праграмы ў гісторыі (адначасова з «Turochamp» распрацоўвалася некалькі іншых шахматных праграм, аднак ні адна з іх не была завершана). Першая працуючая праграма, напісаная ў 1951 году для камп’ютара «Ferranti Mark 1», засноўвалася на «Turochamp» і абмяжоўвалася . Да 2012 года «Turochamp» была адноўлена і супраць праграмы згуляў гросмайстар Гары Каспараў.
Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Відэагульні 1948 года Катэгорыя:Шахматныя праграмы