Юрый Абрамавіч Друцкі-Горскі (? — 1609) — князь, землеўласнік.
Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Горскіх герба «Друцк». Сын Абрама Фёдаравіча.
У час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў трапіў у палон, у якім заставаўся яшчэ ў 1583 годзе. У 1596 годзе набыў частку Гор у саўладальніка маёнтка Л. Сапегі, напэўна, пазней прадаў гэтую частку яму ж. У 1600 годзе прадаў частку Аравы стрыечнаму брату Фёдару. Загінуў у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў пры аблозе ў 1609 годзе Троіцкай лаўры. Нашчадкаў не пакінуў.
Літаратура
Катэгорыя:Друцкія-Горскія Катэгорыя:Удзельнікі Лівонскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў