47-я партызанская брыгада «Перамога» — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года як 47-ы партызанскі атрад «Перамога» і накіравана ў нямецкі тыл. У жніўні 1942 года прыбыла ў Горацкі раён, у кастрычніку 1942 перадыслацыравана ў Прапойскі, потым у Краснапольскі раёны, дзейнічала у групе партызанскіх атрадаў М. М. Іванова, з сакавіка 1943 года самастойна, са жніўня ў Краснапольскай ваеннай акруге. 1 кастрычніка 1943 атрад (554 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з сакавіка 1943 года як брыгаду.

Камандаванне Камандзіры М. Ц. Перапечкін; Ф. П. Ліпскі (выконваў абавязкі).

Камісары В. К. Арлоўскі; Х. Калімулін.

Начальнікі штаба А. У. Гаркавенка; А. М. Лосеў.

Гісторыя Партызаны наносілі асноўныя ўдары па камунікацыях Горкі — Крычаў, Крычаў — Клімавічы, Жлобін — Гомель. У жніўні — верасні 1942 года падарвалі 6 эшалонаў, знішчылі аўтамашын. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 480 рэек. У верасні 1943 года ўзаемадзейнічалі з часцямі Чырвонай Арміі, якія наступалі. 1 кастрычніка 1943 года разам з часцямі Чырвонай Арміі перарэзалі адыход праціўніку за раку Сож.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе