Ежы Янавіч Друцкі-Горскі (каля 1600—1643) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Горскіх герба «Друцк». Сын Яна.

Харужы аршанскі (1639), стараста ўпіцкі (1640). Валодаў часткай маёнткаў Арава і Палессе ў Аршанскім павеце, якія пасля яго смерці перайшлі да брата Стафана (псіхічнахворага, апекунамі якога былі сястра Альжбета і яе муж Ю. Ломскі).

Літаратура

Катэгорыя:Друцкія-Горскія